Беларуская Служба

У Беларусі заблакавалі сайт dissidentby.com, які збірае інфармацыю пра палітвязняў

14.04.2021 15:24
У спісах сайту 526 чалавек, там ёсць і асобы, якіх праваабарончая супольнасць не прызнала палітвязнямі. 
Паведамленне аб блакіроўцыКрыніца: svaboda.org

На экране пры спробе падлучэння да dissidentby.com з'яўляецца паведамленне: «Доступ да рэсурсу абмежаваны ў мэтах выканання рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага на падставе Закону Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», паведамляе «Радыё Свабода».

Не ўдаецца зайсці на сайт карыстальнікам Cosmos Telecom, А1 і МТС. Варта адзначыць, што па стане на 13:20 беларускага часу ў некаторых правайдараў сайт адкрываецца. Карыстальнікі мабільнага інтэрнэту А1 пакуль бесперашкодна заходзяць на старонку.

На сайце замешчаны спіс людзей, якія знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычных матываў, іх імёны, кантактныя звесткі, а таксама рэквізыты для дапамогі іх сем’ям, многія з якіх на час зняволення пазбавіліся асноўных кармільцаў.

У спісах сайту 526 чалавек, там ёсць і асобы, якіх праваабарончая супольнасць не прызнала палітвязнямі. Такі статус на сёння маюць 354 чалавекі.

эж