Беларуская Служба

Амбасада ЗША пракаментавала затрыманне юрыста Юрыя Зянковіча

15.04.2021 17:04
Амбасада ЗША ў Беларусі пракаментавала затрыманне юрыста Юрыя Зянковіча, які з'яўляецца грамадзянінам ЗША і Беларусі.
Юры Зянковічfacebook.com/ziankovich

«Мы бачылі паведамленні ў СМІ пра змяшчэнне грамадзяніна ЗША пад варту ў Мінску. У кожным выпадку арышту або затрымання грамадзяніна ЗША за мяжой мы гатовыя прадаставіць усе неабходныя консульскія паслугі. Адной з найважнейшых задач Дзяржаўнага дэпартамента, амбасадаў і консульстваў ЗША зʼяўляецца аказанне дапамогі грамадзянам ЗША, якія знаходзяцца ў зняволенні або затрыманыя за мяжой. Згодна з наяўнай практыкай мы не перадаем інфармацыю пра грамадзян ЗША без іх пісьмовай згоды», – цытуе TUT.by словы прэс-аташэ амбасады ЗША Ціма ОʼКонара.

Амерыканскія дыпламаты ўстрымаліся ад ацэнкі таго факту, што беларускія спецслужбы затрымалі грамадзяніна ЗША. Не адказалі яны і на пытанне, ці наведваў ужо Зянковіча амерыканскі консул.

Пра затрыманне Зянковіча стала вядома 13 красавіка. У той жа дзень стала вядома пра затрыманне старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты.

Па словах жонкі, Зянковіча выкралі з маскоўскага гатэля 11 красавіка, заявіўшы персаналу, што гэты чалавек звязаны з тэрарызмам.

Зянковіч – сябра Партыі БНФ. На пачатку 2000-х ён зʼехаў у ЗША, стаў там юрыстам, атрымаў грамадзянства.

Яго жонка Алена Дзянісавец расказала журналістам са словаў адваката, што Зянковіч мае статус падазраванага, але канкрэтнага артыкула адвакат не назваў.

ав/euroradio.fm

Павал Усаў: Улады намагаюцца выслаць сігналы актыўным беларусам за мяжой

14.04.2021 17:58
Беларускае КДБ пачаў рэалізоўваць затрыманні за межамі Беларусі.