Беларуская Служба

Міжнародны дэмакратычны звяз асуджае затрыманне старшыні Партыі БНФ

18.04.2021 14:18
Рыгор Кастусёў быў затрыманы ў рамках прадухілення замаху на жыццё А. Лукашэнкі.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёўscreen/YouTube

Міжнародны дэмакратычны звяз (IDU) выступіў з рашучым асуджэннем затрымання старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Пра гэта гаворыцца ў заяве сусветнага аб’яднання правацэнтрысцкіх партыяў, якая была агучаная 17 красавіка.
«Міжнародны дэмакратычны саюз (IDU) рашуча асуджае затрыманне Рыгора Кастусёва, старшыні нашай партыі-сябра БНФ. Гэта чарговы ўдар рэжыму спадара Лукашэнкі супраць палітычнай апазіцыі ў Беларусі, каб прымусіць замаўчаць голас свабоды і дэмакратыі» – заяўляе Міжнародны дэмакратычны зьвяз.

IDU патрабуе неадкладнага вызвалення Рыгора Кастусёва, Аляксандра Фядуты, Ігара Лосіка, Марыі Калеснікавай і ўсіх астатніх палітвязняў.

IDU – гэта міжнароднае аб’яднанне правацэнтрысцкіх і кансерватыўных палітычных партыяў, у якое ўваходзяць Рэспубліканская партыя ЗША, Кансерватыўная партыя Вялікай Брытаніі, ХДС і ХСС з Нямеччыны, ды больш за 70 вядучых палітычных партыяў з розных краінаў свету.

Тэкст заявы на ангельскай мове:

The International Democrat Union (IDU) strongly condemns the detention of Ryhor Kastusiou, Chairman of our member party the Belarusian Popular Front (BPF). This is another strike against the political opposition in Belarus, by Mr. Lukashenko’s regime, to silence the voice of freedom and democracy.

The State Security Committee of the Republic of Belarus (KGB) has confirmed the detention of chairman Ryhor Kastusiou and political analyst Alyaksandr Fyaduta amid an ongoing crackdown on dissent following the fraudulent presidential election last year. The KGB admitted that the two men were being held on unspecified charges, adding that detailed information on the cases will be provided later.

The IDU demands the immediate release of Ryhor Kastusiou, Alyaksandr Fyaduta, Ihar Losik, Marrya Kalesnikava and all the other political prisoners.

прэс-служба Партыі БНФ