Беларуская Служба

Дзярждэпартамент назваў ілжывымі заявы аб датычнасці ЗША да спробаў адхілення Лукашэнкі

18.04.2021 17:45
«Любая здагадка аб тым, што ўрад ЗША стаяў за гэтым ці быў уцягнуты ў спробу забойства Лукашэнкі, з'яўляецца абсалютна ілжывай».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Злучаныя Штаты не маюць дачынення да якой-небудзь змовы з мэтай адхілення Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў у нядзелю карэспандэнту ТАСС афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента, – паведамляе «Наша Ніва».

«Мы бачылі паведамленні ў дзяржаўных СМІ Расіі аб меркаванай змове супраць Аляксандра Лукашэнкі, а таксама яго непасрэдныя сцвярджэнні аб гэтым у СМІ. Любая здагадка аб тым, што ўрад ЗША стаяў за гэтым ці быў уцягнуты ў спробу забойства Лукашэнкі, з'яўляецца абсалютна ілжывай», – адзначыў ён.

Каментуючы затрыманне ў сувязі з датычнасцю да планаванага замаху на Лукашэнку адваката Юрыя Зянковіча, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Беларусі, прадстаўнік амерыканскага замежнапалітычнага ведамства заявіў, што Вашынгтон гатовы аказаць свайму грамадзяніну консульскую дапамогу. «Мы бачылі паведамленні пра затрыманага ў Мінску грамадзяніна ЗША. Заўсёды, калі за мяжой затрымліваюць грамадзяніна ЗША, мы гатовыя надаць усе неабходныя консульскія паслугі», – сказаў ён.

нг