Беларуская Служба

У Гродне медыкам забаранілі карыстацца на працы смартфонамі

29.04.2021 14:04
Гэтыя патрабаванні ўтрымліваюцца ў загадзе галоўнага ўрача клінікі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Медыкам Гродзенскай універсітэцкай клінікі (былая абласная бальніца) забаранілі карыстацца на працоўным месцы смартфонамі, фотаапаратамі і відэакамерамі, а таксама парэкамендавалі сачыць за выказваннямі ў непрацоўны час.

Гэтыя патрабаванні ўтрымліваюцца ў загадзе галоўнага ўрача клінікі, паведамляе партал TUT.BY

У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што медыкі павінны захоўваць на сваіх старонках у сацыяльных сетках самацэнзуру, каб не дапусціць да нанясення шкоды рэпутацыі ўстановы.

вс