Беларуская Служба

У Беларусі здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці

06.05.2021 13:36
Нямецкія адвакаты падалі ў Германіі іск супраць рэжыму Лукашэнкі, каб абараніць правы беларусаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарspring96.org

Іск падалі нямецкія юрысты і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Германіі пры ўзаемадзеянні з Народным антыкрызісным кіраванне (НАК), распавёў Павел Латушка ў эфіры тэлеканалу «Дождж».

Беларусь як і Нямеччына, падпісала канвенцыю супраць катаванняў. Згодна з гэтай канвенцыі, катаванні - гэта злачынства супраць чалавечнасці, якія не маюць тэрмінаў даўнасці, а грамадская небяспека гэтых злачынстваў настолькі вялікая, што гэта ўжо не можа лічыцца толькі ўнутранай справай краіны, на тэрыторыі якой гэта адбываецца. Любая краіна-удзельнік канвенцыі можа пачаць крымінальны пераслед падазраваных у гэтых злачынствах

У Літве ўжо 17 чалавек ужо падалі дакументы па ўніверсальнай юрысдыкцыі, яшчэ 20 заяў рыхтуюцца да падачы. У Польшчы і Чэхіі таксама рыхтуюцца да падачы больш за 10 заяў.

юл