Беларуская Служба

У Мінску рыхтуюцца да Дня Перамогі

06.05.2021 15:45
Сталіцы перакрыта, улады выдаткоўваюць сродкі на салют, а ветэраны вайны засталіся без дапамогі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/onlinerby

У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да святкавання 9 мая. Улады перакрылі сталіцу каля цырка і Дома Урада, усіх адпраўляюць у аб'езд з-за рэпетыцыі канцэрта на плошчы Перамогі.

Міліцыя заявіла, што пляцоўкі для правядзення забаўляльных мерапрыемстваў возьмуць пад асаблівы кантроль, самыя шматлюдныя месцы ачэпяць па перыметры, у іх арганізуюць пункты пропуску.

Жадаючым патрапіць на свята давядзецца прайсці дагляд і паказаць свае рэчы, у выпадку выяўлення забароненых прадметаў грамадзян даставяць у міліцыю.

Пры гэтым улады толькі ў Мінску на абсталяванне для канцэрту на плошчы Перамогі і чырвона-зялёны салют у цэнтры Мінска плануюць выдаткаваць мінімум 660 000 рублёў ці 258 000 долараў. Гэта 778 пенсій для ветэранаў

У гэты ж час ветэраны Другой сусветнай у Беларусі не атрымаюць сёлета грашовых выплат на 9 мая. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве працы ды сацыяльнай абароны.

У 2020 годзе ветэранам выплацілі дапамогу ад 700 да 2500 рублёў. Сёлета ў дзяржавы ёсць грошы на салют і міліцыю, а на ветэранаў - няма. Дарэчы ў Расіі ветэраны атрымаюць у гэтым па 130 долараў дапамогі на 9 мая, ва Узбекістане - 1100, а ў Казахстане - 2300 долараў.

Таксама ў Беларусі працягвае скарачацца колькасць ветэранаў. З афіцыйнай статыстыкі вынікае, што за мінулы год памёр кожны трэці ветэран – 1469 чалавек. У 2019 годзе ў Беларусі было 4806 ветэранаў, цяпер засталося 3 337.

юл