Беларуская Служба

Лукашэнка абураны тым, што на яго падалі заявы ў пракуратуру Германіі

07.05.2021 13:31
У Беларусі дагэтуль не распачата ніводнай справы аб перавышэнні сілавікамі службовых паўнамоцтваў супраць мірных пратэстоўцаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Review News

Аляксандр Лукашэнка абураны тым, што на яго падалі заявы ў пракуратуру Германіі аб здзяйсненні «злачынстваў супраць чалавечнасці». Гэта зрабілі чатыры нямецкія адвакаты ад імя дзясятка беларусаў. Універсальная юрысдыкцыя дазваляе ў яе рамках распачынаць крымінальныя справы ў іншых краінах.

Як вядома, у Беларусі дагэтуль не распачата ніводнай справы аб перавышэнні сілавікамі службовых паўнамоцтваў супраць мірных пратэстоўцаў (а пацярпелыя сведчаць у замежжы і пра катаванні, і пра згвалтаванні).

«Хай бы Вялікабрытанія ўжо там выступіла, Амерыка, Францыя, у [антыгітлераўскай] кааліцыі ж былі, – сказаў дыктатар. – Але не нашчадкі фашызму. Яны мяне будуць судзіць... Хто вы такія, каб мяне судзіць?!».

Пасля Аляксандр Лукашэнка «падкарэктаваў» свой пасыл. «Я іх [немцаў] не папракаю, – гаварыў ён. – Але яны нашчадкі пакаленняў, якія развязалі гэтую вайну [Другую сусветную]». Лукашэнка нагадаў пра кожнага трэцяга беларуса, які загінуў. І заявіў, што ў Беларусі вядзецца расследаванне аб генацыдзе беларускага народу падчас вайны.

«Яны яшчэ не адмазаліся перад беларусамі, намі, нашчадкамі гэтай перамогі, за тое, што яны нарабілі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя», – сказаў беларускі ўзурпатар.

вс