Беларуская Служба

Беларусы скупляюць валюту

07.05.2021 15:27
Гэтая тэндэнцыя можа сведчыць пра тое, што беларусы не давяраюць нацыянальнай грашовай адзінцы, і асабліва ў крызісны час.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Жыхары Беларусі ў бягучым годзе працягваюць заставацца чыстымі пакупнікамі замежнай валюты, у сваю чаргу прадпрыемствы сталі больш яе прадаваць, паведамляе Нацбанк краіны. Так, у красавіку чыстая купля замежнай валюты з боку насельніцтва перавысіла 123 млн долараў у эквіваленце. Банкі прадалі ў красавіку замежнай валюты на 81,5 млн долараў больш, чым купілі. Гэтая тэндэнцыя можа сведчыць пра тое, што беларусы не давяраюць нацыянальнай грашовай адзінцы, і асабліва ў крызісны час.

Разам з тым, Нацбанк сёння паведаміў пра значнае павелічэнне золатавалютных рэзерваў у красавіку (амаль на 5%). Паводле дадзеных рэгулятара, гэтаму паспрыяла купля Нацбанкам замежнай валюты на ўнутраным рынку.

вс