Беларуская Служба

Відэааператару-фрылансеру Андрэю Фралову далі 15 сутак арышту і штраф у 870 рублёў

07.05.2021 19:11
Яго судзілі за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» ды «непадпарадкаванне службовай асобе».
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Відэааператару-фрылансеру Андрэю Фралову далі 15 сутак арышту і штраф у 870 рублёў, а таксама канфіскавалі флэшку з яго відэазапісамі. Яго судзілі за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» ды «непадпарадкаванне службовай асобе», паведамляе «Белсат».

З аўторка Андрэй Фралоў знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання ў Лідзе, куды яго даставілі пасля затрымання ў Бярозаўцы. Перадачу для журналіста прымаць адмовіліся.

вс