Беларуская Служба

У Віцебску жыхароў дамоў настойліва просяць усталяваць камеры назірання ў пад'ездзе

08.05.2021 11:26
Віцябляне мяркуюць, што гэта негалосная ініцыятыва мясцовай міліцыі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne AliaksaB/ Shutterstock

Усё больш і больш паступае паведамленняў пра тое, што да жыхароў Віцебска прыходзяць прадстаўнікі кампаніі «Віцебсквідэасэрвіс» і настойліва просяць усталяваць камеры відэаназірання ў падʼездзе. Пры гэтым у кампаніі сцвярджаюць, што подпісы нібыта сабраны і амаль усе згодны, аднак подпісы не паказваюць, альбо паказваюць нібыта распараджэнне МУС, расказваюць у YouTube-канале «Навіны Віцебска». Пры гэтым кошт усталявання з адной кватэры складае 104 рублі, а штомесячная плата 4 рублі.

Нягледзячы на скаргі, «Віцебсквідэасэрвіс» адчувае сябе спакойна. Магчыма, гэта звязана з цеснай супрацай з віцебскай міліцыяй. І міліцыянты атрымаюць доступ да запісаў з камер відэаназірання.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск