Беларуская Служба

Мінулай ноччу на плошчы Перамен зноў з'явіўся мурал з Ды-джэямі Перамен

08.05.2021 12:28
Адзін з актывістаў плошчы Перамен Раман Бандарэнка быў забіты прадстаўнікамі рэжыму ў лістападзе мінулага году.
Раман Бандарэнкафота з сацсетак

Мінулай ноччу ў дварах на мінскай вуліцы Чарвякова, на так званай плошчы Перамен, зноў з'явіўся мурал з Ды-джэямі Перамен. Так СМІ назвалі гукарэжысёраў, якія мінулым летам на рэжымным мерапрыемстве ўключылі песню «Перамен» Віктара Цоя. Таксама ноччу на плошчы Перамен свабодныя грамадзяне стварылі бел-чырвона-белы сцяг са стужачак.

Мурал з Ды-джэямі Перамен зʼявіўся летась, але яго некалькі разоў замалёўвалі камунальныя службы, каля яго нават быў выстаўлены патруль.

Адзін з актывістаў плошчы Перамен Раман Бандарэнка быў забіты прадстаўнікамі рэжыму ў лістападзе мінулага году.

вс