Беларуская Служба

СМІ паведамляюць пра затрыманне лідара страйкаму «Беларуськалія» Анатоля Бокуна

08.05.2021 13:46
Раней у тэлеграм-канале стачкама ААТ «Беларуськалій» з'явілася інфармацыя ад самога Бокуна, які паведамляў, што «невядомыя блакавалі яго ў доме ў бацькоў, хутчэй за ўсё будуць затрымліваць».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лідар стачкама «Беларуськалія» Анатоль Бокун затрыманы, паведамляе Onliner.by са спасылкай на свае крыніцы. «Ён паспеў напісаць, што яго затрымліваюць..» - сказаў суразмоўца партала.

Раней у тэлеграм-канале стачкама ААТ «Беларуськалій» з'явілася інфармацыя ад самога Бокуна, які паведамляў, што «невядомыя блакавалі яго ў доме ў бацькоў, хутчэй за ўсё будуць затрымліваць», піша Еўрарадыё.

На гэтым тыдні ў інтэрвʼю «Народнай волі» Анатоль Бокун распавёў, што нарвежскі партнёр «Беларуськалія», кампанія Yara, вырашыла адправіць на беларускае прадпрыемства свайго прадстаўніка для назірання за сітуацыяй. Па словах Бокуна, на днях ён размаўляў па відэасувязі з гендырэктарам Yara Свэнсанам Туры Холзэтэрам. Размова адбылася па ініцыятыве нарвежскага боку.

Падчас гэтай гутаркі, па словах лідара стачкама, гендырэктар Yara і паведаміў навіну, што іх прадстаўніка вырашана дэлегаваць у Салігорск. На «Беларуськаліі» ён будзе знаходзіцца і маніторыць сітуацыю каля паўгода.

ав