Беларуская Служба

Беларускім праваабаронцам і валанцёрам «Вясны» уручылі прэмію «Homo Homini»

11.05.2021 20:21
Гэта прэмія ў галіне правоў чалавека, заснаваная ў 1994 годзе чэшскай няўрадавай арганізацыяй «Чалавек у бядзе».
Здымак мае ілюстрацыйны характарspring96.org

У аўторак беларускім праваабаронцам, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні і прызнаныя палітвязнямі — Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы, — была ўручаная прэмія «Homo Homini» (Чалавек чалавеку).

Яна прысуджаецца асобам, якая ўнесла «значны ўклад у прасоўванне правоў чалавека, дэмакратыі і негвалтоўных метадаў вырашэння грамадска-палітычных канфліктаў»

Анлайн-трансляцыя ўручэння ўзнагароды адбылася ў сеціве.