Беларуская Служба

Марыі Калеснікавай выставілі канчатковае абвінавачанне

13.05.2021 14:12
Члену Каардынацыйнага савета і штаба Бабарыкі Марыі Калеснікавай пагражае да 12 гадоў турмы.
Марыя Калеснікаваscreen/YouTube

Марыю Калеснікаву абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, піша Tut.by. -  паводле ч. 3 артыкула 361 (заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі), ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім).

Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.

Нагадаем, што ўчора на старонцы Калеснікавай у фэйсбуку з'явілася вытрымка з яе ліста, дзе яна кажа, што не шкадуе аб прынятым год таму рашэнні далучыцца да каманды Віктара Бабарыка, які менавіта 12 мая абвясціў, што ідзе ў прэзідэнты.

«Год таму я прыняла самае важнае рашэнне ў маім жыцці. Разумеючы ўсе рызыкі і высокую верагоднасць, што я апынуся там, дзе я зараз - я з радасцю стала часткай каманды Віктара Дзмітрыевіча. Ні на секунду не шкадую аб сваім рашэнні і цяпер», — напісала яна.

Таксама раней стала вядома, што яшчэ аднаму члену Прэзідыума Каардынацыйнай рады і адвакату Калеснікавай Максіму Знаку выставілі канчатковае абвінавачанне. Знака абвінавачваюць па тых жа трох артыкулах.

яс