Беларуская Служба

Беларускі бюджэт не напаўняецца

15.05.2021 06:47
За апошнія 3 месяцы дэфіцыт дасягнуў паловы запланаванай урадам гадавой сумы. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Simon Hill from Pixabay/CC0

Дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту Беларусі вырас на 1,9 мільярдаў рублёў за першы квартал гэтага года.

За 1 квартал 2021 года ў бюджэце з'явілася «дзірка» памерам 1,586 мільярды рублёў. Для параўнання: у студзені-сакавіку 2020 года бюджэт звялі з прафіцытам 322 мільёны BYN.

Такім чынам, скарбонка ўладаў апусцела за год на 1,908 мільярды BYN. Асноўны аб'ём дэфіцыту сфармаваўся ў рэспубліканскім бюджэце - мінус 1,826 мільярды рублёў за 3 месяцы. Пры гэтым па законе аб бюджэце на ўвесь 2021 год прадугледжваецца дэфіцыт 4,047 мільярды BYN.

Такой сітуацыі ніколі раней не было. Памер дэфіцыту перавышае ўсе ранейшыя прагнозы.

Чыноўнікі планавалі пакрываць дэфіцыт за кошт рэшткаў грошай з бюджэтаў мінулых гадоў і пазыковых інструментаў, але нешта пайшло не так.

Цяпер рэжым збіраецца шукаць новыя крэдыты. На днях Лукашэнка падпісаў указ аб прыцягненні вонкавых пазык.

Паколькі заходнія рынкі капіталу адрэзаныя, рэжым збіраецца заняць больш за мільярд долараў у Расіі. Дзеля гэтага яны гатовыя нават адмовіцца ад юрыдычных імунітэтаў.

юл