Беларуская Служба

Аляксандр Лукашэнка ў канцы мая зноў збіраецца ў Расію

15.05.2021 17:16
Як і ў першых двух выпадках перамовы Лукашэнкі і Пуціна пройдуць без удзелу трэціх асоб.
Prezydent Rosji Władimir Putin i prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenko rozmawiają podczas spotkania w czarnomorskim kurorcie Soczi
Prezydent Rosji Władimir Putin i prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenko rozmawiają podczas spotkania w czarnomorskim kurorcie SocziPAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка ў канцы мая зноў збіраецца ў Расію.

Пра гэта расійскаму выданню «Коммерсантъ» паведамілі крыніцы ў Маскве і Мінску. Планаваны візіт будзе трэцім з пачатку бягучага году.

Паведамляецца, што як і ў першых двух выпадках перамовы Лукашэнкі і Пуціна пройдуць без удзелу трэціх асоб.

Візіт звязваецца з тым, што да восені афіцыйны Мінск і Масква плануюць закончыць працу над гэтак званымі «дарожнымі картамі» па інтэграцыі.

вс

на фота: Пуцін і Лукашэнка падчас сустрэчы ў Сочы ў лютым бягучага году