Беларуская Служба

Сойм БНФ прызначыў Вадзіма Саранчукова часова выконваючым абавязкі кіраўніка партыі

16.05.2021 08:21
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў СІЗА КДБ больш за месяц.
Вадзім Саранчукоўфота: профіль Вадзіма Саранчукова ў сетцы Facebook

Сойм БНФ прызначыў Вадзіма Саранчукова часова выконваючым абавязкі кіраўніка партыі. Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў СІЗА КДБ больш за месяц. Яго абвінавачваюць у спробе дзяржаўнага перавароту разам з іншымі грамадскімі дзеячамі і палітыкамі.

Вадзім Саранчукоў сказаў, што актуальна першачарговай задачай павінна быць захаванне і ўмацаванне юрыдычнай устойлівасці партыі і забеспячэнне яе працы ў надзвычай цяжкіх умовах. Ён таксама зазначыў, што партыя будзе рабіць усё магчымае, каб Рыгор Кастусёў і ўсе зняволеныя па палітычных матывах былі вызваленыя.


вс