Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з трохдзённым працоўным візітам у Германіі

12.06.2021 18:09
Лідарка беларускай апазіцыі сустрэлася з кіраўніцтвам МЗС, канцылярыяй Мэркель і беларускай дыяспарай.
Аўдыё

Галоўная мэта візіту - абмеркаваць, як правільна рэагаваць на тэрарыстычны захоп самалёта рэжымам і якім павінен быць адказ з боку ЕС. Ціханоўская правяла перамовы на гэтую тэму з канцылярыяй Мэркель і МЗС Нямеччыны.

Беларуская лідарка прапанавала зрабіць больш эфектыўнай праграму дапамогі рэпрэсаваным студэнтам і даць ім магчымасць дыстанцыйнага навучання ў нямецкіх універсітэтах. Размова таксама ішла аб праграмах падтрымкі лекараў, працоўных, незалежных медыя.

Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Берліне з беларускай дыяспарай. Яна ўзяла ўдзел мітынгу, падчас якога Святлане ўручылі пашпарт грамадзянкі незалежнай Беларусі.

юл