Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская падтрымала архіепіскапа Арцемія

13.06.2021 08:14
Рашэннем Сінода БПЦ архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій быў адпраўлены ў адстаўку.
 .
Святлана Ціханоўская. Ілюстрацыйны здымакEPA/CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA

8 чэрвеня сінод Беларускай праваслаўнай царквы прыняў рашэнне «адправіць на пакой» архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія (у свецкім жыцці Аляксандр Кішчанка). Афіцыйная прычына — стан здароўя іерарха. Уладыка Арцемій не пісаў прашэння аб адстаўцы, гэта была не ягоная ініцыятыва. Прычынай адстаўкі іерарха стала яго сумленнасць.

У жніўні ён адкрыта выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў і падтрымаў народ. «Царква не павінна Быць абыякавай. Маўчаннем прадаецца Бог», – казаў архіепіскап Арцемій. Святлана Ціханоўская выказалася ў падтрымку архіепіскапа.

- Мяне, як і многіх беларусаў, засмучае тая несправядлівасць, якая адбылася з вамі. Як засмучаюць мяне пакуты ўсіх беларусаў, якія пакутуюць за праўду. Менавіта гэтае абурэнне і жаданне аднавіць справядлівасць і матывуе нас на тое, каб працягваць гэтую складаную барацьбу. Такія людзі, як вы, натхняюць нас змагацца дзеля праўды. Дзякуй вам.

Архіепіскап Арцемій адзначыўся прынцыповай пазіцыяй падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. На службе 16 жніўня ён казаў:«Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню».

юл