Беларуская Служба

Байдэн абмяркуе з лідарамі краін Балтыі «паветранае пірацтва ў Беларусі»

14.06.2021 10:44
Прэзідэнты ЗША, Літвы, Латвіі і Эстоніі абмяркуюць сітуацыю з прымусовай пасадкай 23 траўня ў мінскім аэрапорце пасажырскага самалёта Ryanair, 
Prezydent USA Joe Biden
Prezydent USA Joe Biden PAP/EPA/OLIVIER HOSLET / POOL

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абмяркуе з лідарамі краін Балтыі «паветранае пірацтва ў Беларусі». Як паведамляе euroradio, ca спасылкай на ТАСС, сустрэча пройдзе ў панядзелак на палях саміту НАТА ў Бруселі. Гаворка пойдзе і пра «выклікі і пагрозы» з боку Расіі, а таксама КНР.

Такім чынам прэзідэнты ЗША, Літвы, Латвіі і Эстоніі абмяркуюць сітуацыю з прымусовай пасадкай 23 траўня ў мінскім аэрапорце пасажырскага самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Як вядома, тады былі арыштаваны Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Яны прызнаны палітвязнямі.

Саміт НАТА пройдзе 14 чэрвеня і стане самым кароткім за апошнія 20 гадоў (ён будзе працягвацца адзін дзень і складацца толькі з адной рабочай сесіі працягласцю каля 2,5 гадзіны). 16 чэрвеня прэзідэнт ЗША сустрэнецца ў Жэневе з прэзідэнтам Расіі.

эж

НАТА абмяркуе сітуацыю ў Беларусі і ва Украіне

14.06.2021 08:32
Сёння ў Бруселі сустракаюцца кіраўнікі 30 краін-членаў Паўночна атлантычнага альянсу.

На Соф'ю Сапегу завялі яшчэ адну крымінальную справу

14.06.2021 08:58
Таксама стала вядома, што Соф'я Сапега падала скаргу ў суд на сваё затрыманне.