Беларуская Служба

Журналістка БелаПАН Пратасевічу: Проста перажывіце гэта

14.06.2021 15:44
Галоўная тэма брыфінгу – гэта пасадка самалёту кампаніі Ryanair у Мінску.
   -
Раман Пратасевіч на прэс-канферэнцыіскрыншот

Таксама абмяркоўвалася тэма вывазу прадстаўніц польскай нацменшасці ў Польшчу.

На прэс-канферэнцыі Раман Пратасевіч расказваў, што яго ніхто не збіваў і не збівае, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка (у тэлеграм-каналах паявілася інфармацыі, што ён асабіста біў палітвязня). Сляды на запясцях, паводле зняволенага, паявіліся ад сцяжак, якія нібыта выкарыстоўваліся ў аэрапорце замест наручнікаў.

Пратасевіч заявіў, што ён усведаміў, якую нанёс шкоду дзяржаве, таму і вырашыў супрацоўнічаць са следствам.

Журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова, якая задавала пытанні Пратасевічу, потым сказала: «Я магу ўявіць, што з вамі маглі зрабіць. І ніводнаму вашаму слову я не веру. Проста трымайцеся, проста перажывіце гэта».

Іншыя журналісты таксама праявілі салідарнасць з Раманам Пратасевічам. Журналіст ВВС выйшаў з канферэнцыі, паколькі на ёй прымусілі ўдзельнічаць палітзняволенага. Радыё Свабода не цытуе словы Рамана Пратасевіча.

ав