Беларуская Служба

Жонцы Андрэя Пачобута адмовіліся паведаміць пра стан здароўя мужа

18.06.2021 18:01
У арыштаванага па гэтак званай «справе палякаў» Андрэя Пачобута хворае сэрца.
Fot.: archiwum prywatne Andrzeja Poczobuta
Fot.: archiwum prywatne Andrzeja Poczobutaarchiwum prywatne Andrzeja Poczobuta

У Жодзінскім СІЗА Аксане Пачобут адмовіліся паведаміць інфармацыю пра стан здароўя яе мужа – журналіста і палітвязня Андрэя Пачобута, паведамляе Радыё «Свабода». Аксана будзе далей намагацца даведацца пра стан мужа.

У арыштаванага па гэтак званай «справе палякаў» Андрэя Пачобута хворае сэрца. У зняволенні ён заразіўся каранавірусам.

Журналіста, затрыманага 25 сакавіка, рэжым абвінавачвае ў распальванні міжнацыянальнай варожасці. Яму пагражае да 12 гадоў калоніі.

вс