Беларуская Служба

Пачаўся суд над Вадзімам Ермаловічам, які нібыта абразіў начальніка мінскага АМАПу

19.06.2021 12:25
Мужчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення свабоды.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

18 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска пачалі разгляд справы ў дачыненні да Вадзіма Ермаловіча. Па версіі следства Вадзім наўмысна пакінуў некалькі каментароў у Тэлеграм-чаце, якія абразілі прадстаўніка ўлады. «Абражаным» стаў начальнік мінскага АМАПу Дзмітрый Балаба. Сам ён на працэс не з'явіўся.

Вадзім Ермаловіч адмовіўся ад дачы паказанняў. Раней Вадзім заяўляў, што каментары мелі жартоўны характар і не ставілі за мэту каго-небудзь абразіць. Судовае паседжанне працягнецца 21 чэрвеня.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск