Беларуская Служба

У Віцебску не будзе вуліцы ў гонар Васіля Быкава

20.06.2021 08:13
На партале pravo.by было апублікаванае вырашэнне віцебскіх уладаў аб наданні назваў тром новым вуліцам.
Магіла Васіля Быкава на Усходніх могілках у Мінску radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Затое на мапе з'явіцца вуліца ў гонар праўладнай газеты. На партале pravo.by было апублікаванае вырашэнне віцебскіх уладаў аб наданні назваў тром новым вуліцам. Гэта будуць вуліцы Жарэса Алфёрава, Міхала Савіцкага і Газеты «Віцьбічы». Спачатку ўлады планавалі назваць вуліцы ў гонар сакратара віцебскага гаркама партыі

Валянціна Міхельсона, камандзіра авіяпалка Рыгора Багамазава і Газеты «Віцьбічы». Мясцовыя актывісты прапанавалі назваць адну з вуліц у гонар класіка беларускай літаратуры, выхадца Віцебскай вобласці Васіля Быкава. Аднак улады пакінулі выточны варыянт у гонар праўладнай газеты.

Жыхары гораду лічаць, што газета «Віцьбічы» не заслугоўвае назвы цэлай вуліцы, бо яна цалкам падкантрольная мясцовым уладам і зʼяўляецца «рупарам прапаганды».

Святаслаў Бруйко