Беларуская Служба

Грэцыя пагражае рэжыму Лукашэнкі судом за захоп самалёта Ryanair

22.06.2021 08:17
Самалёт Ryanair быў пад пагрозаю прымушаны сесці ў Мінску 23 мая.
Awaryjne lądowanie samolotu
Awaryjne lądowanie samolotuShutterstock/Renatas Repcinskas

Грэцыя пагражае рэжыму Лукашэнкі судом за захоп самалёта Ryanair. Міністр замежных спраў Грэцыі Нікас Дэндзіяс сказаў «Еўраньюс», што разглядаецца магчымасць падачы справы ў суд.

Паколькі лайнер ляцеў з Афінаў у Вільню, Грэцыя вывучае магчымасці пачатку крымінальнага пераследу адказных за гэты захоп асоб, сказаў кіраўнік МЗС Грэцыі.

Ён таксама нагадаў, што яго краіна падтрымлівае санкцыі ЕС. «Гэта не супраць эканомікі Беларусі, гэта супраць беларускага рэжыму», – зазначыў Дэндзіяс.

Самалёт Ryanair быў пад пагрозаю прымушаны сесці ў Мінску 23 мая. Пасля прызямлення былі затрыманыя апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго дзяўчына Сафія Сапега.
Інцыдэнт з Ryanair прымусіў ЕС увесці хуткія і жорсткія санкцыя супраць рэжыму.

вс