Беларуская Служба

80 гадоў таму гітлераўская Нямеччына напала на сталінскі Савецкі Саюз

22.06.2021 16:06
Паводле розных падлікаў падчас апошняй вайны Беларусь страціла кожнага чацвёртага.
Магілы савецкіх правадыроў ля крамлёўскай сцяны photo: Pixabay.com/Peggy und Marco Lachmann-Anke/CC0 Creative Commons

80 гадоў таму, 22 чэрвеня 1941 года, на фронце, які цягнуўся ад Клайпеды да Чорнага мора, пачалося самае буйное ўварванне ў гісторыі войнаў. Трэці Рэйх разам са сваімі саюзнікамі напаў на Савецкі Саюз. На тэрыторыю краіны ўварваліся 4 мільёны вайскоўцаў, больш за 3 тысяч танкаў і 4 тысяч самалётаў.

СССР валодаў у заходніх акругах аналагічнай колькасцю войскаў, але ў Чырвонай Арміі было значна больш танкаў і самалётаў. Аднак у першыя тыдні вайны Чырвоная Армія была разбітая. Часам нямецкія танкі прарываліся нават на 80 кіламетраў за лінію фронту. Польскі гісторык Шымон Нядзеля звяртае ўвагу, што Іосіф Сталін ігнараваў паведамленні сваіх агентаў аб блізкім пачатку вайны:

-Сталін атрымліваў дакладную інфармацыю аб падрыхтоўцы Нямеччыны да нападу на Савецкі Саюз. У прыватнасці яго агент у Токіа, немец Рыхард Зорге неаднаразова дасылаў такую інфармацыю ў Маскву. Сталін у гэта не верыў, злаваўся, калі нехта намагаўся яго пераканаць у тым, што Гітлер рыхтуецца да нападу на СССР. Ён быў перакананы, што Берлін яго не падставіць, што пакуль Гітлер яго не здрадзіць. Уначы з 21 на 22 чэрвеня Сталін спаў спакойна.

У рамках аперацыі «Багратыён» вызваленне Беларусі распачалося толькі напрыканцы 1943 года і цягнулася аж да жніўня 1944 года. Паводле розных падлікаў, падчас апошняй вайны Беларусь страціла кожнага чацвёртага.

эж


Гісторыя Пінскай флатыліі: адны і тыя ж караблі служылі для чатырох рэжымаў

24.07.2019 16:58
''Такім чынам, караблі, якія былі пабудаваныя на пачатку 1920-ых гадоў, чатыры разы прымаліся на ўзбраенне рознымі дзяржавамі і служылі да канца 1950-ых гадоў''.

Гісторык: Для Беларусі Другая сусветная вайна пачалася ў верасні 1939 года

09.05.2021 10:30
Савецкая прапаганда пераконвала, што Вялікая Айчынная вайна пачалася ў 1941 годзе, нагадвае Ігар Мельнікаў.

Прэзідэнт Украіны: Споўнілася 80 гадоў з пачатку «самага крывавага перыяду Другой сусветнай вайны»

22.06.2021 16:42
Паводле яго слоў, раны, пакінутыя Другой сусветнай вайной у сэрцы Украіны, па-ранейшаму балючыя.