Беларуская Служба

TUT.ВY пакуль не прызнаны экстрэмісцкім

24.06.2021 16:16
Працэс па справе прыпынены на нявызначаны тэрмін.
.
.tut.by

Была пададзена заява аб абскарджанні дзеянняў камісіі па вынясенні экспертнага заключэння. Яго будзе разглядаць Эканамічны суд. Дата пасяджэння пакуль не вызначана.
Гэта значыць, што ўся прадукцыя партала застаецца легальнай.

У Беларусі ёсць толькі адна працэдура прызнання інфармацыі і прадукцыі экстрэмісцкай – па рашэнні суда. Для карыстальнікаў арыенцірам з'яўляецца Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў (http://mininform.gov.by/documents/respublikanskiy-spisok-ekstremistskikh-materialov/), які размяшчаецца на сайце Міністэрства інфармацыі. Пакуль матэрыял, прадукцыя ці рэсурс не паказаны ў гэтым спісе, ён не зʼяўляецца забароненым.

ав