Беларуская Служба

Праваабаронцы патрабуюць спыніць кампанію па знішчэнню арганізацый грамадзянскай супольнасці

23.07.2021 18:42
Яны заклікаюць, між іншым, міжнародныя арганізацыі публічна выказаць сваю ацэнку дзеянням уладаў Беларусі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: succo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з заявай, у якой выказалі свой рашучы пратэст супраць кампаніі па ціску і пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці, кіраўнікоў і актывістаў арганізацый і ініцыятыў, якая працягваецца ў краіне.

«Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі публічна выказаць сваю ацэнку дзеянням уладаў, выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для аказання ўплыву на змяненне сітуацыі, якая склалася, а таксама працягваць аказваць падтрымку арганізацыям грамадзянскай супольнасці Беларусі».

ПЦ "Вясна"/нг