Беларуская Служба

Сайт тэлеканала і сацсеткі «Белсата» прызналі экстрэмісцкімі

27.07.2021 18:08
Распаўсюд (рэпост) інфармацыі «з экстрэмісцкіх крыніц цягне адміністрацыйную адказнасць з пакараннем у выглядзе штрафу або арышту».
Ілюстрацыяbelsat.eu

Інфармацыйныя рэсурсы «Белсата» прызнаныя экстрэмісцкімі. Такое рашэнне прынятае 27 ліпеня судом Чыгуначнага раёна Гомеля, паведамляе прэс-служба МУС. Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці.

У пастанове пералічаны сайт тэлеканала, яго телеграм-канал, старонкі «Белсату» у Facebook, «ВКонтакте», Instagram.

У МУС нагадалі, што распаўсюд (рэпост) інфармацыі «з экстрэмісцкіх крыніц цягне адміністрацыйную адказнасць з пакараннем у выглядзе штрафу або арышту».

zerkalo.io/эж