Беларуская Служба

«Атрады самаабароны Беларусі» хочуць прызнаць тэрарыстамі

28.07.2021 16:15
У пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка аб'явіў, што ў краіне былі выкрытыя «спячыя» тэрарыстычныя ячэйкі, так званыя «атрады самаабароны», мэтай якіх была гвалтоўная змена ўлады.
Генпракуратура Беларусіhttp://prokuratura.gov.by/


Генпракуратура Беларусі звярнулася ў Вярхоўны суд краіны аб прызнанні тэрарыстычнай арганізацыяй і забароне  «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі», паведаміла прадстаўнік Генпракуратуры Анжаліка Курчак.

У ведамстве лічаць, што для гвалтоўнай змены ўлады і тэрактаў, дзеля вярбоўкі і сувязі з прыхільнікамі, а таксама «сумеснага здзяйснення злачынстваў былі створаны телеграм-чат і канал, дзе падпісчыкаў навучалі правілах збору самаробных выбуховых прылад і тактыцы сілавога процідзеяння праваахоўнікам».

Гэтую дзейнасць, паводле Генпракуратуры Беларусі, каардынавалі асобы, якія пражываюць за межамі Беларусі.

«З красавіка 2021 года ў супольнасці планавалі мерапрыемствы па падпале і выбуху будынкаў, збудаванняў, аўтатранспарту. Кіраўнікі і актыўныя ўдзельнікі гэтай арганізацыі ўжо прыступілі да здзяйснення злачынстваў тэрарыстычнай характару для дэстабілізацыі грамадскага парадку», – падкрэсліла Курчак.
Гэтыя дзеянні расследуюцца ў рамках крымінальных спраў.

У пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка аб'явіў, што ў краіне былі выкрытыя «спячыя» тэрарыстычныя ячэйкі, так званыя «атрады самаабароны», мэтай якіх была гвалтоўная змена ўлады ў пакуль яшчэ не вызначаны дзень «ікс». Каардынатарамі гэтых ячэек Лукашэнка назваў Літву, Польшчу, ЗША, Украіну і Нямеччыну.

яс