Беларуская Служба

Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд палітвязню Ціхану Осіпаву

30.07.2021 15:57
25-гадовага мужчыну этапуюць у калонію на 11 гадоў.
T.    .
Tурма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння, 30 ліпеня, Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд 25-гадоваму Ціхану Осіпаву. За наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос (пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне) Мінгарсуд асудзіў Ціхана да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сёння судовая калегія Вярхоўнага суда пакінула прысуд без зменаў – Ціхана этапуюць у калонію на 11 гадоў.

Падчас апеляцыі Ціхану Осіпаву пералічылі тэрміны згодна са зменамі ў Крымінальны кодэкс, па якіх 1,5 дзень у калоніі лічыцца як 1 дзень у СІЗА. Пад вартай Ціхан знаходзіцца з 11 жніўня.

Калегія пакінула пакаранне без зменаў, але выключылі адну фармуліроўку, якая тычыцца галоўнага абвінавачвання па ч. 1 арт. 14 і арт. 362 (замах на забойства супрацоўнікаў АУС). Так, выключылі ўзгадвадванне пра тое, што машына Ціхана непасрэдна перад наездам на сілавікоў набрала хуткасць. Як адзначыла пракурорка, Мінгарсуд выйшаў за межы сваёй кампетэнцыі, калі пазначыў гэты факт.

ав/Вясна