Беларуская Служба

Беларусаў ставяць на ўлік за ўдзел у пратэстах

01.08.2021 20:11
Сілавікі збіраюць адбіткі пальцаў, пробы ДНК ды запіс голасу ад беларусаў, якіх затрымлівалі за ўдзел у акцыях пратэсту.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Thanks for your Like • donations welcome from Pixabay/CC0

Як стала вядома «Белсату», у розных гарадах Беларусі тых, каго раней затрымлівалі паводле «народнага артыкула» 23.34 КаАП, выклікаюць у аддзяленні міліцыі, каб паставіць на ўлік.

Так, у Гродна ў гараджанаў бралі адбіткі пальцаў, пробы ДНК (сліна), фатаграфавалі і запісвалі іх голас.

У Лідзе выклікалі для пастаноўкі на ўлік мінімум 130 чалавек.

юл