Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская завяршыла рабочы візіт у ЗША

01.08.2021 20:30
Гэта першы ў гісторыі Беларусі візіт такога ўзроўню, лідар беларускай апазіцыі правяла перамовы ў Дзярждэпартаменце ды Белым доме, сустрэлася з беларускай дыяспарай.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/tsikhanouskaya

Падчас рабочага візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская сустрэлася з амерыканскім прэзідэнтам Джо Байжэнам, дзяржсакратаром Энтані Блінкенам і дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам. Таксама яна сустрэлася з былой Дзяржсакратар Кандалізай Райс і Мадлен Олбрайт, сенатарамі ды выступіла на адкрыцці беларускага кокуса. 

Апроч таго Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з беларусамі Вашынгтона, Нью-Ёрка, Сан-Францыска ды Лос-Анджэлеса. Беларусы віталі Святлану ЦІханоўскую гучнымі апладысментамі і перадалі сцягі дыяспар ЗША для музею ў новай дэмакратычнай Беларусі.

На кожнай сустрэчы лідарка беларускіх дэмакратычных сіл дзякавала дыяспары за актыўнасць і заклікала аказваць рэгулярную дапамогу тым, хто знаходзіцца на перадавой беларускага пратэсту.

юл