Беларуская Служба

Міжнародны алімпійскі камітэт не выключае санкцый супраць беларускай далегацыі

02.08.2021 09:30
Фонд спартыўнай салідарнасці заклікае МАК пазбавіць акрэдытацыі на Алімпійскіх гульнях адказных за парушэнне правоў Крысціны Ціманоўскай.
Прэсавы сакратар МАК Марк Адамс адказвае на пытанне пра сітуацыю з Крысцінай Ціманоўскайscreenshot z Youtube

Спроба ўладаў гвалтоўнай дэпартацыі спартсменкі і парушэнне яе правоў не павінны застацца незаўважанымі. Вінаваты ў гэтым кіраўніцтва НАК Беларусі павінна быць пазбаўлена права ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, напісана ў заяве ФСС.

Фонд спартыўнай салідарнасці просіць МАК і Такійскі аргкамітэт Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў разглядзець меры ў дачыненні да кіраўніка прадстаўніцтва нацыянальнай зборнай Беларусі і віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі; галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы; прадстаўніка нацыянальнай зборнай; начальніка аддзела міжнародных адносін НАК Беларусі.

Фонд заклікае беларусаў падтрымаць ініцыятыву ды адправіць зварот у Міжнародны алімпійскі камітэт.

У сваю чаргу Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што размаўляе з Ціманоўскай, каб разабрацца ў сітуацыі, распавёў на прэс-канферэнцыі кіраўнік прэс-службы МАК Марк Адамс.

- Мы з ёй на сувязі, выслухоўваем, гэта адбылося вельмі позна, мы мелі зносіны з ёй ноччу і яшчэ раз сёння раніцай. Нам трэба атрымаць больш дэталяў. Справа Беларусі цягнецца ўжо амаль год. МАК не прызнаў выбар старшыні НАК, прадстаўнікам улады забаронены прыезд на гульні. Мы дамагліся, каб беларускія спартсмены бралі ўдзел у кваліфікацыі без палітычнай дыскрымінацыі. З НАК Беларусі спыненыя размовы пра правядзенне спаборніцтваў у гэтай краіне. Мы працягваем працаваць над цэлым шэрагам мер. У дадзенай канкрэтнай справе пакуль самае галоўнае – гэта бяспека атлеткі. 

МАК паведаміў, што гатовы да новых санкцыі ў адрас прадстаўнікоў беларускага НАК з-за скандалу са спартсменкай Ціманоўскай. У тым ліку яны могуць перагледзець умовы ўдзелу беларускай дэлегацыі ў Алімпійскіх гульнях.

юл