Беларуская Служба

Турыстычны злёт дыскрыдытуе Рэспубліку Беларусь

02.08.2021 10:01
Рэжым Лукашэнкі хоча зліквідаваць Мінскае гарадское культурна-асветнае грамадскае аб’яднанне палякаў Беларусі «Паланічка». 
    .
Турыстычны злёт Палякаў на Нёмане. Ілюстрацыйны здымакhttps://www.picuki.com/tag/poloniczka

У судзе ў Мінску сёння пачаўся другі дзень судовага працэсу адносна ліквідацыі культурна-асветнага аб'яднання «Паланічка». З такім запытам выступіла юрыдычны аддзел Мінгарвыканкаму, які абгрунтоўваў сваё рашэнне вынікамі праверкі дзейнасці арганізацыі, якую правялі міліцэйскія службы.

Польскую арганізацыю, якая дзейнічае ў беларускай сталіцы, рэжым абвінаваціў у ажыццяўленні дзейнасці, якая не адпавядае статуту, і распаўсюджванні інфармацыі, якая дыскрэдытуе Беларусь.

Старшыня асацыяцыі «Паланічка» Святлана Замоціна сказала Польскаму радыё, што яе здзівілі такія абвінавачванні:

- Што мы такога рабілі, што магло дыскрэдытаваць Рэспубліку Беларусь? Не ведаю. Напрыклад, турыстычны злёт на Нёмане – выдатнае было мерапрыемства, фестываль «Асцярожна – талент!», роварныя вандроўкі. Я не ведаю, як я магла парушыць гэты закон.

У жніўні ўлады Беларусі зачынілі Польскую культурна-асветную ўстанову «Крэсы» з Баранавіч, а ў красавіку - сацыяльную польскую школу ў Брэсце. Лідары Саюза палякаў Беларусі Анджэліка Борыс і Анджэй Пачобут знаходзяцца ў турме ў Беларусі больш за чатыры месяцы.

юл