Беларуская Служба

Польскія дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр савецкай агрэсіі супраць Польшчы

17.09.2021 13:57
Польскія дыпламаты ўсклалі кветкі і запалілі свечкі ва ўрочышчы Курапаты.
Ускладанне кветак у КурапатахАмбасада Мінска

У Беларусі ўшанавалі памяць ахвяр савецкай агрэсіі супраць Польшчы 17 верасня 1939 года. Польскія дыпламаты ўсклалі кветкі і запалілі свечкі ва ўрочышчы Курапаты.

Часовы павераны ў справах пасольства Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі ў інтэрв'ю Польскаму радыё нагадаў, што Курапаты – сімвалічнае месца ўшанавання памяці ахвяр сталінізму.

-Мы ведаем, што тут на 100 працэнтаў пахаваныя палякі, польскія грамадзяне. Не ведаем, ці тут пахаваныя таксама польскія вайскоўцы, але здагадваемся, што, магчыма, таксама.

Раней польскія дыпламаты наведалі некалькі могілак, якія знаходзяцца на поўначы Беларусі. Там пахаваны польскія салдаты перыяду польска-бальшавіцкай вайны 1920 г. і агрэсіі СССР супраць Польшчы 17 верасня 1939 г.

ав