Беларуская Служба

Віцябляніна асудзілі больш чым на 9 гадоў паводле «пратэстных» артыкулаў

18.09.2021 11:23
Суд быў закрытым.
Сяргея Думава выводзяць з залі судафота: Віцебская Вясна

17 верасня суд Першамайскага раёну Віцебску вынес жыхару абласнога цэнтру Сяргею Думаве прысуд – 9 гадоў і 15 сутак пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе «Віцебская Вясна».

Віцябляніна Сяргея Думаву абвінавачвалі адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1 арт.293 КК, ч.3 арт. 293 КК, арт. 341 КК.

Па ўсіх абвінавачваннях суддзя Міхаіл Юрчанка прызнаў Думава вінаватым. Найбольшае пакаранне – 9 гадоў калоніі, прызначыў па артыкуле аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Апроч гэтага, 2 гады – за «навучанне і падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадкаў». І 1 месяц арышту – за «апаганьванне будынкаў».

Па сукупнасці пакаранняў і «шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім» агульны тэрмін зняволення склаў 9 гадоў і 15 сутак калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Сяргей Думава быў затрыманы 22 сакавіка 2021 году, калі расклейваў у горадзе налепкі. Пасля затрымання ён прызнаўся ў тым, што нанёс яшчэ чырвонай фарбай некалькі надпісаў «Жыве Беларусь». У абвінавачванні таксама фігуруюць надпісы «3%», «Чырвоны партызан», «Сыходзь».

23 сакавіка, на наступны дзень пасля затрымання, у ягонай хаце адбыўся ператрус. У гаражы быў знойдзены жалезны трафарэт гербу Пагоня, а таксама петарды, страйкбольныя гранаты, дымавыя шашкі ды іншыя не забароненыя для захоўвання прадметы.

Суд у Віцебску зрабілі закрытым.

ав

Падчас закрытага суда гамельчуку прысудзілі тры гады калоніі за «гвалт» над міліцыянтам

17.09.2021 16:06
17 верасня ў Гомелі вынеслі прысуд 46-гадоваму Віктару Прусаву.