Беларуская Служба

30 гадоў таму, 19 верасня 1991 года, Пагоня і БЧБ-сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі

19.09.2021 10:10
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» ды «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь», а таксама аб назве краіны.
Ілюстрацыяradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

На змену камуністычнай сімволіцы прыйшлі старажытны герб Пагоня, радавод якога вядзецца з 13 стагоддзя, а таксама бела-чырвона-белы белы сцяг. Гэны сцяг нарадзіў у ліхалецці Першай Сусветнай вайны і грамадзянскай вайны ў 1917 годзе.

Яшчэ падчас паразы маскоўскага путчу ГКЧП 24 жніўня 1991 года дэпутат Вярхоўнага Савету ад Беларускага Народнага Фронту Галіна Сямдзянава ўнесла бела-чырвона-белы сцяг у Авальную залю Дому ўраду. Менавіта ў той час Сесія Вярхоўнага Савета БССР надала Дэкларацыі аб дзяржаўнымі суверэнітэце канстытуцыйную сілу, тым самы абвясціўшы незалежнасць Беларусі.

І толькі праз тры тыдні фактычнай незалежнасці заканадаўчы орган Беларусі Вярхоўны Савет узяўся за змену назвы краіны, а таксама за зацвярджэнне сімвалаў новай дзяржавы. 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» ды «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь», а таксама аб назве краіны.

У адпаведнасці з гэтымі законамі краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь і была ўведзеная новая дзяржаўная сімволіка – бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Нягледзячы на тое, што рэжым Лукашэнкі зацята пераследуе і забараняе ўжыванне нацыянальнай сімволікі, якая страціла статус дзяржаўнай у выніку незаконнага рэферэндуму, БЧБ-сцяг і герб Пагоня з'яўляюцца неадʼемнай часткай нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Самаахвярнасць грамадзянаў, якія ва ўмовах рэжыму, працягваюць выкарыстоўваць гэтыя сімвалы, гарантуюць ім дзяржаўны статус у будучыні.

Эдуард Жолуд

Сяргей Навумчык пра Лукашэнку: «Беларуская мова нічога не давала яму ў кар'еры, а з 1993 года ён стаў на прарасійскія шавіністычныя пазіцыі»

04.03.2021 12:46
Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Сяргей Навумчык разважае пра прычыны адмоўнага стаўлення Аляксандра Лукашэнкі да беларускай мовы.