Беларуская Служба

У Беларусь вярнуліся даносы

20.09.2021 17:25
З агучаных «Кібер-Партызанамі» звестак вынікае, што ў дні пратэстаў служба 102 зафіксавала вялікую колькасць званкоў ад «неабыякавых грамадзян».
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by ashish choudhary from Pixabay

Беларусы даносілі на суседзяў нічым у сталінскія часы.

У перыяд актыўнага вулічнага выказвання беларусаў супраць гвалту, хлусні і фальсіфікацый шматлікія жыхары Беларусі званілі ў дыспетчарскую службу міліцыі са скаргамі на апанентаў Лукашэнкі.

«Пільныя беларусы» паведамлялі міліцыі імёны, прозвішчы і нават нумары тэлефонаў «нядобранадзейных» на іх погляд грамадзян і арганізацыі. Як у рэпрэсіўны 1937 год беларусы тэлефанавалі, каб данесці на суседзяў, калег і нават блізкіх сваякоў, за тое, што яны маюць іншую грамадзянскую пазіцыю.

Цяпер на адпаведным сайце з прывязкай да месца жыхарства і нумароў тэлефонаў нанесеныя звесткі пра «даносчыкаў-калабарантаў», якія тэлефанавалі ў міліцыю са скаргамі на пратэстоўцаў і развешаную БЧБ-сімволіку.

юл