Беларуская Служба

Рэжым авіязносін паміж Беларуссю і РФ вяртаецца ў даковідны стан.

21.09.2021 08:41
 Усе абмежаванні, прынятыя ў сувязі з пандэміяй, сёння знятыя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Przemyslaw Szablowski

Да эпідэміі каранавіруса летам 2019-га з Мінска ў Расію выконвалася каля 150 рэйсаў у тыдзень. Пасля ўвядзення абмежаванняў засталося толькі 11 рэйсаў на тыдзень. Цяпер колькасць рэйсаў будзе павялічвацца.

Таксама з кастрычніка Расія пусціць у Мінск новыя цягнікі. Хуткасныя склады «Ластаўкі» з пойдуць па маршруце «Масква-Менск». Колькасць месцаў істотна павялічыцца: новыя цягнікі складаюцца з дзесяці вагонаў кожны. Цяпер у цягніку будзе 727 месцаў замест 341.

юл