Беларуская Служба

У кіраўніцтва Беларускага незалежнага прафсаюза на «Нафтане» прайшоў вобшук

21.09.2021 14:16
«Нафтан»screen/YouTube

Сёння адбыўся вобшук у офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу пярвічнай арганізацыі «Нафтана». Да гэтага вобшук прайшоў у кватэры і аўтамабілі старшыні пярвічкі БНП «Нафтана» Вольгі Брыцікавай. Мяркуецца, што вобшук праводзіла КДБ. Канфіскавана тэхніка.

Тэлеграм-канал Стачка Нафтана таксама паведамляе, што вобшук прайшоў у аддзеле маркетынгу «Нафтана» ў будынку ўпраўлення заводам. Затрыманы, як мінімум, адзін супрацоўнік.

ав

За маляванне бчб-сцягоў мінчукоў асудзілі да штрафаў у 4350 рублёў кожнага

21.09.2021 12:31