Беларуская Служба

Беларусь заняла 4-е месца на постсавецкай прасторы па росце коштаў

21.09.2021 16:55
Спажывецкія кошты ў Беларусі выраслі ў студзені-жніўні 2021 года на 6,1%.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Па тэмпах інфляцыі краіна займае 4-е месца на тэрыторыі былога СССР, паведамляе БелаПАН.

Першымі ў спісе ідуць Грузія (11,2%), Кыргызстан і Украіна (па 6,2%).

Ніжэй, чым у Беларусі, інфляцыя ў Казахстане, Эстоніі (па 5,8%), Азербайджане, Літве (па 5%), Таджыкістане, Узбекістане (па 4,8%), Расіі (4,7%), Малдове (4,4%), Латвіі (4,1%) і Арменіі (3,7%). Туркменістан звесткі аб інфляцыі не дае.

Па выніках мінулага года Беларусь займала 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн (7,4%).

ав

У Беластоку пройдзе дабрачынны футбольны матч, сродкі ад якога пойдуць на падтрымку беларускіх уцекачоў

21.09.2021 15:42
Матч адбудзецца 26 верасня, пачатак у 12 гадзін (польскага часу).