Беларуская Служба

Амаль траціна беларусаў хочуць, каб бліжэйшыя 5 ці 10 гадоў краіна захоўвала свой нейтралітэт

21.09.2021 18:09
Тут важна разумець, хто і ў які час правёў апытанне і апублікаваў яго вынікі. 
ВыбарыPhoto: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль траціна беларусаў хочуць, каб бліжэйшыя 5 ці 10 гадоў краіна захоўвала свой нейтралітэт і не ўступала б ні ў якія блокі або саюзы. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, вынікі якога 21 верасня прадставілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Удзельнікам апытання прапаноўвалася адказаць, якой яны б хацелі бачыць Беларусь на міжнароднай арэне праз 5-10 гадоў. 26,7% апытаных адказалі, што хацелі б бачыць краіну нейтральнай дзяржавай па-за межамі саюзаў і блокаў. Яшчэ 13,7% апытаных выступаюць за ўступленне ў Еўрасаюз альбо інтэграцыю ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. 35,8% чалавек не змаглі адказаць на пытанне.

Тут важна разумець, хто і ў які час правёў апытанне і апублікаваў яго вынікі. Інстытут сацыялогіі летась маляваў перамогу Лукашэнкі, а Ціханоўскай – зусім маленькую падтрымку. Хоць усе ведаюць, як было на самай справе. Цяпер жа гэты інстытут малюе волю народа да нейтралітэта. Вельмі актуальна паміж сустрэчамі з Пуціным на тле размоў аб цеснай інтэграцыі.

КШ