Беларуская Служба

Анджэй Пачобут абвясціў, што не мае намеру прасіць аб памілаванні

22.09.2021 17:24
У лісце да сябра Пачобут напісаў, што такая просьба будзе амаральнай.
Andrzej Poczobut jest przetrzymywany w areszcie więziennym w Żodzinie pod Mińskiem
Andrzej Poczobut jest przetrzymywany w areszcie więziennym w Żodzinie pod MińskiemLukasz Dejnarowicz/Forum

Польскі актывіст і журналіст Анджэй Пачобут абвясціў, што не мае намеру прасіць прэзідэнта Беларусі аб памілаванні. У лісце да сябра Пачобут напісаў, што такая просьба будзе амаральнай.

У лісце, вытрымкі з якога цытуе Радыё Свабода, Анджэй Пачобут напісаў, што «яму не патрэбныя ніякія акты памілавання, ён не будзе прасіць яго нават тады, калі яго аб гэтым просяць». Пачобут адзначыў, што «гэта было б амаральна і няварта памяці герояў Арміі Краёвай». Актывіст СПБ дадаў, што выдатна ведае, што яго чакаюць турмы і калоніі, але прыклад жаўнераў Арміі Краёвай яго натхняе. Анджэй паведаміў, што нікому не даваў і нікому не дае паўнамоцтваў прасіць аб памілаванні ад яго імя.

На гэтым тыдні прайшло паўгода з моманту арышту Анджэя Пачобута і Анджалікі Борыс. Беларускіх лідараў Саюза палякаў абвінавачваюць у распальванні нацыянальнай варожасці ў сувязі з ушанаваннем памяці воінаў польскага незалежніцкага падполля.

ав