Беларуская Служба

Лукашэнка пакрыёму паляцеў у Сочы

25.09.2021 05:11
Візіт супаў з вынясеннем Пуціны на абмеркаванне Радай бяспекі тэмы Саюзнай дзяржавы.
Аляксандр Лукашенко і Владімір ПутінКрыніца: Kremlin.ru, CC BY 4.0, via Wikimedia Commons

Як паведаміла прэс-служба Крамля, гэтую тэму Радзе бяспекі прапанаваў Пуцін. Ён адзначыў, што скончыўся сур'ёзны перамоўны перыяд з Беларуссю з нагоды параметраў далейшага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

«Ёсць там і пытанні, якія тычацца забеспячэння бяспекі нашых краін у свеце, што так хутка змяняецца. Таму прапаную сёння абмеркаваць менавіта гэтую тэму», — сказаў Пуцін.

Пасля гэтага расійскія інфармагенцтвы паведамілі, што Лукашэнка паляцеў у Сочы з прыватным візітам. Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, як і БелТА, нічога пра яго вылет не паведамляюць.

Услед за Лукашэнкам у Сочы паляцеў кіраўнік Памежнага мітэта Анатоль Лапо. Гэта вынікае з апублікаванага распараджэння аб тэрміновым камандзіраванні кіраўніка Пагранкамітэта ў Сочы.

юл