Беларуская Служба

Латушка і Астапенка праводзяць дыпламатычную місію ў Бруселі

28.09.2021 16:37
Палітыкі сустрэліся са спецыяльным прадстаўніком ЕЗ па правах чалавека.
 ,
Уладзімір Астапенка, Павал Латушка і Эйман Гілмарhttps://t.me/latushka/1281

Кіраўнік НАУ Павал Латушка і адказны за шматбаковую дыпламатыю Уладзімір Астапенка праводзяць дыпламатычную місію Бруселі.

Лідары пратэстнага беларускага руху імкнуцца прадставіць стратэгію на міжнародным накірунку:

- Стратэгія – гэта прызнанне Лукашэнкі міжнародным злачынцам, непрызнаванне  яго і яго кіраўніцтва, пашырэнне санкцыяў. Нас хвалюе адсутнасць стратэгіі дзеяння з боку ЕЗ. Мы гэта хацелі б абмеркаваць у ходзе нашых сустрэч, - сказаў Латушка.

Латушка і Астапенка сустрэліся са спецыяльным прадстаўніком ЕЗ па правах чалавека.

Эйман Гілмар лічыць сваёй галоўнай задачай – трымаць у прыярытэце пытанне Беларусі ў міжнародным парадку і пастаянна падымаць тэму палітвязняў і катаванняў у дачыненні да беларусаў на ўсіх форумах ААН, ЕЗ і іншых міжнародных пляцовак.

Таксама палітык выступае за далейшыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з бесперапыннымі рэпрэсіямі.

Асобна на сустрэчы было абмеркавана пытанне стварэння міжнародна-прававых механізмаў прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму за масавыя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку разгледзець магчымасць выкарыстання інструментаў міжнароднага суда ad hoc па Беларусі.

яс