Беларуская Служба

У ААН пракаментавалі абвінавачванні супраць сваіх прадстаўнікоў у Беларусі

13.10.2021 13:30
Беларускае прадстаўніцтва пры ААН у Жэневе заявіла, што прадстаўніцтва ААН у Мінску аплаціла паслугі адвакатаў для 23 чалавек.
Уладзімір МакейАўтар: Nina Zambrano Díaz/Cancillería del Ecuador, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=33499427

Улады Беларусі раней ужо выказвалі ААН прэтэнзіі з нагоды прававой дапамогі, якую аказвала іх прадстаўніцтва беларусам, але арганізацыя працягне дыялог па гэтых пытаннях. Пра гэта заявіў на прэс-брыфінгу прадстаўнік генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык.

«Гэтыя пытанні, звязаныя з узаемадзеяннем паміж ААН і Беларуссю, падымаліся на двухбаковай сустрэчы генеральнага сакратара ААН і міністра замежных спраў Беларусі, гэта было не так даўно. Урад Беларусі выказаў нам сваю занепакоенасць датычна праграмы прававой дапамогі пэўным групам уразлівых асоб. Мы працягваем весці абмеркавання з урадам Беларусі», – сказаў прэс-сакратар генеральнага сакратара ААН.

Нагадаем, сёння беларускае прадстаўніцтва пры ААН у Жэневе заявіла, што прадстаўніцтва ААН у Мінску арганізавала «схему па нямэтаваму расходаванню сродкаў арганізацыі», а менавіта аплаціла паслугі адвакатаў для 23 чалавек, якія трапілі пад крымінальны пераслед па палітычных матывах.

ав/Беларускі партызан