Беларуская Служба

Беларускія праваабаронцы прызналі чарговых шэсць чалавек палітычнымі зняволенымі

13.10.2021 14:46
Гэта Дзяніс Ляхар, Аляксей Гамез, Кірыл Жогалеў, Аляксей Сянькоў, Кастра і Сільва Сержыя, Яўген Кузьмянкоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ichigo121212/pixabay.com/CC0 Public Domain

“Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі”, напісана ў заяве праваабаронцаў.

Агульная лічбва палітвязняў у Беларусі складае 805 чалавек.

ав/Вясна

Пальчысу выставілі канчатковае абвінавачванне па чатырох артыкулах

10.10.2021 11:30
Палітзняволенага блогера абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.