Беларуская Служба

Суд у Мінску адхіліў скаргу на арышт журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі»

13.10.2021 16:02
Генадзь Мажэйка застанецца за кратамі.
Генадзь Мажэйкафота: Наша Ніва

Беларускаму журналісту Мажэйку выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: арт. 130 КК РБ (распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці) і арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады), паведамляе «Наша Ніва»

Суд Партызанскага раёна Мінска 13 кастрычніка разгледзеў і адхіліў скаргу на абранне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту журналіста.

Журналіста затрымалі 1 кастрычніка. Падставай для затрымання стала яго нататка на сайце kp.by, апублікаваная вечарам 28 верасня. У ёй аднакласніца праграміста Андрэя Зельцэра, які забіў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, станоўча ахарактарызавала яго.

На наступны дзень сайт kp.by быў заблакаваны.

А яшчэ праз некалькі дзён было прынята рашэнне пра закрыццё беларускай рэдакцыі «Камсамолкі».

ав